У Нясвіжы 27 ліпеня пройдзе неафіцыйная сустрэча прэм'ераў Беларусі і Літвы

Источник материала:  
26.07.2010 16:58 — Новости Общества
Чакаецца, што 27 ліпеня ў Нясвіжы пройдзе сустрэча прэм’ер-міністраў Беларусі і Літвы Сяргея Сідорскага і Андруса Кубілюса. Прэс-сакратар беларускага ўрада Аляксандр Цімашэнка паведаміў БелаПАН, што сустрэча будзе мець нефармальны характар.

Як раней паведамлялася, Кубілюс 25 ліпеня накіраваўся ў адпачынак — у велапаход з сябрамі і калегамі па тэрыторыі Беларусі.

26 ліпеня турыстычная група на чале з Кубілюсам праедзе цераз Навагрудак (Гродзенская вобласць), 27 ліпеня наведае Мір (Карэліцкі раён Гродзенскай вобласці) і Нясвіж (Мінская вобласць), а затым накіруецца ў Брэсцкую вобласць.

Як паведаміла прэс-сакратар прэм’ера Літвы Ярда Паўкштэне, веласіпедысты праедуць «дарогамі Вялікага княства Літоўскага, па гістарычных літоўскіх землях». Запланаваны сустрэчы ўдзельнікаў велапрабегу з прадстаўнікамі мясцовых літоўскіх абшчын, наведванне службы ў каталіцкім храме.

Велатур завершыцца 1 жніўня.

Падзяліцца навіной: 
БелаПАН

←В белорусских вузах второго потока начались вступительные экзамены

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика