Суд не задаволіў пазоў Сяргея Каваленкі

Источник материала:  
26.07.2010 11:53 — Новости Общества
Віцебскаму актывісту не ўдалося дамагчыся праз суд абвяржэньня зьместу артыкула «Каму дрэнна, калі нам добра», надрукаванага ў газэце «Віцьбічы». Гэты артыкул С.Каваленка лічыць паклёпніцкім, таму ён патрабаваў выбачэньняў ад рэдакцыі і ад старшыні віцебскага гарвыканкаму.

Паводле рашэньня, вынесенага судзьдзёй Кастрычніцкага райсуду Вікторыяй Лешчанкай, пазоў актывіста адхілены ў поўным аб’еме. Судзьдзя пастанавіла, што ні абразаў, ні паклёпу ў газэтным артыкуле няма, і не задаволіла патрабаваньне Сяргея Каваленкі наконт абвяржэньня і матэрыяльнай кампэнсацыі маральных пакутаў.

Актывіст патрабаваў па 10 мільёнаў рублёў з рэдакцыі газэты «Віцьбічы» і асабіста з рэдактаркі Ніны Тулінавай і старшыні віцебскага гарвыканкаму Віктара Нікалайкіна, які ў студзені гэтага году праводзіў адмысловую нараду з удзелам журналістаў. Менавіта пасьля яе ў віцебскіх дзяржаўных СМІ зьявіліся артыкулы пра ўчынак Сяргея Каваленкі — вывешваньне бел-чырвона-белага сьцяга на галоўнай гарадзкой ёлцы.

Апазыцыянэр ня згодны з тым, што ў артыкуле «Каму дрэнна, калі нам добра» пра яго напісана як пра шараговага вулічнага хулігана: ён кажа, што праводзіў палітычную акцыю, пра якую нельга пісаць у зьневажальным тоне.

Падзяліцца навіной: 
Радыё Свабода

←Пенсионерке грозит до десяти лет тюрьмы за ранение своего внука

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика