За прычыненне ўрону навакольнаму асяроддзю да адказнасці прыцягнута 281 асоба
24.07.2010
—
Новости Общества

У прыватнасці, паводле яго інфармацыі, у ходзе пракурорскіх праверак выяўлены факты забруджвання бытавым смеццем прыбярэжных палос рэк Піна і Ясельда ў Пінскім раёне, ракі Мухавец — у Брэсце і Брэсцкім раёне. Падобныя парушэнні ўстаноўлены ў Пружанскім, Столінскім і Баранавіцкім раёнах, паведамляе БелаПАН.
Пракуратурай вобласці таксама зафіксаваныя шматлікія парушэнні заканадаўства аб абыходжанні з адходамі на міні-палігонах сельскіх населеных пунктаў, у прыгарадных лясах, гаражных і садаводчых кааператывах.
"З мэтай устаранення названых парушэнняў пракурорамі вынесена 80 прадстаўленняў, 99 прадпісанняў, 6 пратэстаў і 93 папярэджанні", — паведаміў Хмарук.
Крынiца: Народная Воля