Раніцай 22 ліпеня ў аўстрыйскім Інсбруку ў выніку сутыкнення з турыстычным аўтобусам з Беларусі сур'ёзна пацярпела юная веласіпедыстка.Як перадае аўстрыйская радыёстанцыя ORF, дзяўчынка разам з веласіпедам апынулася пад беларускім аўтобусам. Яна дастаўлена ў бальніцу.
Прычына ДТЗ пакуль невядомая, апытанні відавочцаў працягваюцца, паведамляе БелаПАН.