Расія праверыць беларускія базы адпачынку
22.07.2010 11:07
—
Новости Общества
Маскоўская дэлегацыя накіроўваецца ў Беларусь для праверкі дзейнасьці сямейных базаў адпачынку, дзе праводзяць канікулы расейскія дзеці.
Пасьля гібелі шасьцёх маскоўскіх школьнікаў, якія адпачывалі ў лягеры, і выхавацеля падчас купаньня на Ейскай касе, улады Масквы аб’явілі пра намер парверыць усе базы, дзе адпачываюць маскоўскія дзеці. Такое распараджэньне падпісаў мэр Масквы Юрый Лужкоў.
«Маскоўская дэлегацыя накіруецца ў камандаваньне з 24 па 27 ліпеня 2010 года дзеля арганізацыі праверак дзейнасьці сямейных баз адпачынку на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь».
Дзеці з Масквы адпачываюць у чатырох беларускіх лягерах — санаторыі «Чабарок», дзіцячым рэабілітацыйна — аздараўленчым цэнтры «Колас», санаторыі «Буг» і «Брэстаграздраўніцы».
Падзяліцца навіной:
Радыё Свабода
Радыё Свабода