У Мінск прыязджае група еўрапейскіх журналістаў

Источник материала:  
22.07.2010 12:04 — Новости Общества
У Мінск прыбывае група журналістаў у складзе 13 чалавек, якія прадстаўляюць сродкі масавай інфармацыі Аўстрыі, Чэхіі, Даніі, Эстоніі, Фінляндыі, Грэцыі, Венгрыі, Італіі, Латвіі, Польшчы, Партугаліі, Румыніі і Вялікабрытаніі.

Мэта візіту — лепш пазнаёміць грамадзян дзяржаў — сябраў Еўразвязу з канкрэтнымі праектамі, якія ЕЗ ажыццяўляе ў Беларусі ў межах Еўрапейскай палітыкі суседства (ЕПС). Прэс-тур пачнецца з аднадзённай праграмы ў Бруселі, пасля чаго журналістаў чакае інтэнсіўны трохдзённы тур па Беларусі.

Удзельнікі прэс-туру змогуць атрымаць інфармацыю пра дачыненні ЕС з Беларуссю, пра палітычную і эканамічную сітуацыю ў нашай краіне праз удзел у розных сустрэчах і брыфінгах, а таксама ў працэсе наведвання месцаў рэалізацыі праектаў ЕЗ.

Еўрапейскія журналісты змогуць атрымаць інфармацыю з самых розных крыніц: ад прадстаўнікоў беларускіх уладаў, дыпламатаў, мясцовай улады, грамадскіх арганізацый, незалежных экспертаў і СМІ.

Падзяліцца навіной: 
baj.by

←Белстат: за полгода средняя зарплата выросла на 8,1%

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика