Авіябазы Бяроза і Рось памянялі дыслакацыю на больш усходнюю

Источник материала:  
21.07.2010 11:02 — Новости Общества
Паводле звестак БелаПАН, у працэсе аптымізацыі баявога складу авіяцыі ВАС і войскаў СПА Узброеных сіл Беларусі, якая праводзіцца па рашэнні прэзідэнта, дзве авіябазы мяняюць сваю дыслакацыю.

20 ліпеня большасць МіГ-29927-й знішчальнай авіябазы (Бяроза, Брэсцкая вобласць) пераляцелі на аэрадром 61-й знішчальнай авіябазы ў Баранавічах, а большасць Су-24116-йбамбардзіровачна-разведвальнай авіябазы (Рось, Гродзенская вобласць) — на аэрадром 206-й штурмавой авіяцыйнай базы ў Лідзе.

Перамяшчэнне на новыя аэрадромы базіравання ўсёй авіятэхнікі і ўсіх наземных службаў двух авіяцыйных злучэнняў павінна быць завершана да канца жніўня. Да гэтага часу ў Лідзе намечана таксама стварэнне цэнтра падрыхтоўкі лётнага складу. Аэрадромы ў Бярозе і Росі будуць закансерваваныя, і ў далейшым будуць падтрымлівацца аэрадромнымі службамі.

Як будуць называцца аб’яднаныя авіяцыйныя злучэнні ў Баранавічах і Лідзе, пакуль невядома.

Аптымізацыяй баявога складу авіяцыі ВПС і войскаў СПА ваенныя разлічваюць забяспечыць больш якасную падрыхтоўку асабовага складу, пашырыць магчымасці злучэнняў і воінскіх часцей віду Узброеных сіл, павысіць узровень тэхнічнай аснашчанасці.

Прыняццю прэзідэнтам рашэння аб аптымізацыі складу вайсковай авіяцыі папярэднічала праца навуковых устаноў, высновы якіх былі правераныя на практыцы падчас леташніх беларуска-расійскіх вучэнняў «Захад-2009».

Падзяліцца навіной: 
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН

←Транзитом через Балтику

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика