Дажынкі-2011 пройдуць у Маладзечне

Источник материала:  
19.07.2010 15:24 — Новости Общества

Падчас рабочай сустрэчы кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі са старшынём Мінскага аблвыканкама Барысам Батурам было вызначана, што ў наступным годзе Рэспубліканскі фестываль-кірмаш працаўнікоў вёскі «Дажынкі-2011» пройдуць у Маладзечне.

Таксама падчас рабочай сустрэчы абмяркоўвалася развіццё жывёлагадоўлі ў Мінскай вобласці. Ёсць неабходнасць пабудаваць у рэгіёне 5 буйных свінагадоўчых комплексаў і рэканструяваць барысаўскі свінакомплекс. Плануецца, што новыя аб’екты будуць уведзены ў строй да канца наступнага года. Акрамя таго, запланавана мадэрнізацыя двух птушкафабрык.

Нагадаем, што сёлета «Дажынкі» будуць праведзеныя ў Лідзе.

Падзяліцца навіной: 
Паводле БЕЛТА

←Правозащитники просят ДИН объяснить, почему Автухович не получал помощь стоматолога

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика