Сапраўдная беларуская кухня: Бручка па-гаспадарску
19.07.2010 10:17
—
Новости Общества
Некалькі бручак, 2 лыжкі масла або 400—800 г ялавічыны (з хваста), або гусіныя вантробы, 0,5 лыжкі мукі, масла або сала для падсмажвання, соль.
Абраць бручку, абмыць, нарэзаць кубікамі, зварыць у падсоленай вадзе з кавалкам масла або ялавічынай (з хваста) да гатоўнасці. Муку падсмажыць на масле або сале, дадаць у страву і яшчэ патушыць.
Вельмі смачная бручка выходзіць з гусінымі вантробамі, якія надаюць ёй выдатны смак.
Пры падачы бручку абкласці кавалачкамі мяса або вантробаў.
З кнігі В. Завадскай «Літоўская кухарка», 1854 г.
Падрыхтавала НБ
Падзяліцца навіной: