СтудРада вызначыла самую прыязную да студэнтаў ВНУ Мінска
![]() |
«СтудРада» ставіла на мэце стварэнне рэйтынгу зручнасці універсітэтаў для студэнтаў. Не разглядалася якасць адукацыі, браліся да ўвагі толькі сацыяльныя аспекты. Даследаванне ажыццяўлялася ў
Паводле атрыманага рэйтынгу, трэцяе месца (9,7 балаў з 33 магчымых) заняў МІПСА (Міжнародны інстытут працоўных і сацыяльных адносінаў), які заснавала Федэрацыя прафсаюзаў.
На другім месцы, з рэйтынгам 10,3 апынуўся Міжнародны дзяржаўны экалагічны універсітэт імя Сахарава.
Лідэрам рэйтынгу, з адрывам у 5 балаў, сталася Акадэмія кіравання пры прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (15,6 балаў з 33).
У гэтым інстытуце развітае самакіраванне, яно мае сур’ёзныя паўнамоцтвы. У асноўным не парушаюцца правы студэнтаў, адміністрацыя цікавіцца іх думкай. Па эфектыўнасці студэнцкага самакіравання гэтая ўстанова таксама заняла першае месца.
Адначасова даследаванне выявіла значную пасіўнасць студэнтаў. Большасць (41%) не цікавіцца выбарамі у органы студрадаў. Каля чвэрці апытаных які мінімум адзін раз прыцягваліся да прымусовай працы. На благога выкладчыка 60% студэнтаў скардзіцца не збіраюцца, толькі 8% лічаць, што яго можна замяніць, калі захоча ўся група. Па пяцібальнай шкале сярэдняя адзнака задаволенасці апытаных сваім універсітэтам склала 3,25.
Пры ўзнікненні праблемаў, 83% студэнтаў будуць звяртацца да дэкана, а не ў самакіраванні.
Юльян Місюкевіч