За канфіскацыю недзяржаўнай газеты – міліцыянтаў да крымінальнай адказнасці
У заяве на імя пракурора Крычаўскага раёну Уладзіміра Трывайлы Кудраўцаў вінаваціць старшых лейтэнантаў Эдуарда Краўцова, Сяргея Мачульнага, Юрыя Дзюбанава ў тым, што яны незаконна арыштавалі наклад апошняга нумара газеты. Акрамя таго ён патрабуе, каб пракуратура ўстанавіла асобу невядомага супрацоўніка ў цывільным, які ўдзельнічаў у арышце кур’ера газеты на вакзале райцэнтру.
Незаконны арышт газэты Уладзімір Кудраўцаў называе крадзяжом ягонай маёмасьці:
“Падставай для учыненага крадзяжу з боку старшых лейтэнантаў сталіся крытычныя матэрыялы пра дзейнасць раённай міліцыі. Такім чынам міліцыянты, як адказныя асобы, перашкодзілі мне ў маёй законнай прафесійнай журналісцкай дзейнасьці і пераследуюць мяне за крытыку”, -- зазначае ў заяве выдавец недзяржаўнай газеты “Вольны горад” Уладзімір Кудраўцаў.
Галоўнай тэмай арыштаванага нумару быў артыкул "НТВ знішчыла рэпутацыю прэзідэнта Лукашэнкі” з каментаром Паўла Шарамета пра скандальны фільм расійскай тэлекампаніі “Хросны бацька”.Кур’ера з 297 асобнікамі "Вольнага гораду" арыштавалі чацвёра міліцыянтаў на крычаўскім аўтавакзале 9 ліпеня. Пазней яго выпусцілі, але газеты канфіскавалі. Выдаўцы пісьмова запатрабавалі ад пракурора і начальніка раённай міліцыі вярнуць арыштаваны наклад газеты.
Недзяржаўная газета "Вольны горад" друкуецца ў Смаленску. Выданне незарэгістраванае. Паводле беларускага заканадаўства, у такім статусе газета павінна выходзіць накладам, не большым за 299 асобнікаў.
Радыё "Свабода"