У Беларусі 700 праведнікаў народаў свету

Источник материала:  
16.07.2010 17:02 — Новости Общества
Памятныя медалі ўручыў Прэзідэнт Ізраіля Шымон Перэс беларускай дэлегацыі праведнікаў народаў свету ў час іх першага афіцыйнага візіту ў Ізраіль. Аб гэтым расказалі ўдзельнікі паездкі на сустрэчы ў Мінскім яўрэйскім абшчынным доме.

Цэнтральнай падзеяй паездкі стаў урачысты прыём для беларускай дэлегацыі ў рэзідэнцыі Прэзідэнта ў Іерусаліме. Уручаючы ўзнагароды, Шымон Перэс, ураджэнец вёскі Вішнева Валожынскага раёна Мінскай вобласці, шчыра падзякаваў людзям, якія ратавалі яўрэяў у гады Вялікай Айчыннай вайны, рызыкуючы ўласным жыццём.

Беларуская група праведнікаў (дзевяць чалавек) і іх родных наведала Ізраіль 20‑25 чэрвеня. Візіт быў прымеркаваны да 65‑годдзя Вялікай Перамогі і арганізаваны Міністэрствам замежных спраў Ізраіля пры садзейнічанні пасольства Ізраіля ў Беларусі. За чатыры дні знаходжання ў Ізраілі члены дэлегацыі не толькі сустрэліся з кіраўніком дзяржавы, але і наведалі мемарыяльны комплекс «Яд Вашэм» у Іерусаліме, зрабілі экскурсіі па Іерусаліму і Тэль‑Авіву, з’ездзілі на Мёртвае мора і пабывалі ў Кнесеце (парламенце), дзе сустрэліся з дэпутатамі.

Ганаровае званне Праведнік народаў свету прысвойваецца ў Ізраілі прадстаўнікам іншых народаў, якія ў перыяд халакосту ратавалі або садзейнічалі ратаванню яўрэяў. У гонар кожнага праведніка на алеі ў Іерусаліме саджаецца дрэва. У Беларусі званне Праведнік народаў свету прысвоена амаль 700 жыхарам.

Падзяліцца навіной: 
БЕЛТА

←Грызлов: интервью Саакашвили на БТ - недружественный шаг по отношению к РФ

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика