У культурным шоку. Беларускіх мастакоў упершыню запрасілі на Венецыянскую біенале

Источник материала:  
У культурным шоку. 
Беларускіх мастакоў упершыню запрасілі на Венецыянскую біенале

Раней аб Венецыі нашы мастакі толькі марылі. Прыкладам таму можа служыць выстава пад назвай “Беларускі павільён для Венецыянскай біенале”, якую майстры і галерэйшчыкі ладзілі ў сталічным НВЦ “Белэкспа” ў час адкрыцця італьянскага форуму. Экспазіцыя, створаная выключна на голым энтузіязме і асабістых творчых амбіцыях, прыцягнула да сябе і ўвагу чыноўнікаў.У рэшце рэшт здзейснілася — нашы творцы сапраўды паедуць у Італію ў 2011 годзе на адзін з самых прэстыжных арт-форумаў свету. Міністэрства культуры нават стварыла спецыяльны аргкамітэт, які будзе адбіраць работы для біенале. — Улічваючы, што наша краіна там будзе прысутнічаць упершыню, мы ставім перад сабой мэту як мага больш поўна прадэманстраваць усю мастацкую палітру краіны, а не якога-небудзь аднаго мастака, — адзначыў Аляксандр Зіменка, галоўны спецыяліст упраўлення мастацтваў Міністэрства культуры. Жадаючыя паехаць у Венецыю могуць падаваць свае заявы да пачатку восені. Ніякіх імён у Мінкульце пакуль што не называюць, спасылаючыся на тое, што тэма форуму не абвешчана.

←От пятницы до пятницы. Читатели “НГ” о том, что заставило думать и переживать

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика