Асіпенку і Казлова могуць вызваліць па амністыі
Амністыя ў зьвязку з
Што да Ўладзімера Асіпенкі, то ў Івацэвіцкай калёніі, дзе яго трымаюць, ужо пачалі рыхтавацца да амністыі, паведаміла ягоны адвакат Тамара Сідарэнка.
Тамара Сідарэнка: «Асіпенка рыхтуецца выйсьці. Іх зьбіралі, тых, каго будуць выпускаць. Але дакладна калі — гэта залежыць ад адміністрацыі. Гэтыя зьвесткі я атрымала ад дачкі Асіпенкі Людмілы, якой ён даслаў ліст. Яна спадзяецца, што тата хутка будзе на волі».
Паводле адваката, ва Ўладзімера Асіпенкі засталася магчымасьць накіраваць наглядную скаргу на прысуд, і пасьля выхаду на волю ён яшчэ можа гэта зрабіць:
Тамара Сідарэнка: «Магчыма, будзе абскарджваць. Бо абвінавачаньне ў захоўваньні зброі, якой ён ніколі ня бачыў, мяркую, прыцягнутае за вушы».
Уладзімер Асіпенка быў асуджаны на 3 гады зьняволеньня за захоўваньне зброі. У справе фігураваў пакунак з толавымі шашкамі і старой стрэльбай, якую нібыта на загад Асіпенкі схавалі ў рацэ пад Ваўкавыскам. Паводле сьледзтва, зброя прызначалася для тэрактаў супроць высокапастаўленых чыноўнікаў. Між тым Асіпенка гэта абвяргаў, а сьведкі давалі супярэчлівыя зьвесткі як пра зброю, так і пра месца яе захаваньня.
Ці хутка падпадзе пад амністыю яшчэ адзін фігурант справы, былы міліцыянт Міхаіл Казлоў? Паводле сьледзтва, Казлоў ведаў, што Аўтуховіч і Асіпенка разам зь яшчэ адным саўдзельнікам, Ларыным, рыхтавалі тэракты, але не паведаміў пра гэта адпаведным установам. І хаця суд не ўстанавіў, што падрыхтоўка да тэрактаў сапраўды была, Міхаіл Казлоў быў асуджаны на 2 гады за невыкананьне службовых абавязкаў. Адвакат Барыс Ляскоўскі паведаміў «Свабодзе», што амністыя ў любым выпадку паўплывае і на лёс Міхаіла Казлова.
Барыс Ляскоўскі: «Ён падпадае пад артыкул аб скарачэньні тэрміну пакараньня на 1 год. Я зьвярнуўся ў суд па даведку, што ў яго няма парушэньняў і запазычанасьці і няма да яго пазоваў. Чакаю, калі мне дадуць такую даведку, і адпраўляю яе да яго ў калёнію».
Карэспандэнт: «Ці можа ён выйсьці на волю ў выніку гэтага скарачэньня тэрміну?»
Барыс Ляскоўскі: «Тут у нас два варыянты. Калі да яго ўжывуць амністыю зараз, да
Карэспандэнт: «Такім чынам, у любым выпадку ён хутка выйдзе на волю?»
Барыс Ляскоўскі: «Так. Пасьля
Паводле адваката, Міхаіл Казлоў адбывае пакараньне ў калёніі
У Дэпартамэнце выкананьня пакараньняў пэўныя тэрміны стасаваньня амністыі да Асіпенкі і Казлова не называюць.
Паводле міністра ўнутраных спраў Анатоля Куляшова, з турмаў, калёній і гэтак званай «хіміі» ў выніку амністыі выйдзе больш за 3 тысячы чалавек, тэрмін зьняволеньня каля 10 тысяч вязьняў будзе скарочаны. Усяго ў Беларусі адбываюць пакараньне ў розным выглядзе каля паўсотні тысяч чалавек.
svaboda.org