У 15-тысячным Драгічыне таксама будзе лядовы палац
14.07.2010 16:13
—
Новости Общества
Як распавёў начальнік аддзелу архітэктуры і будаўніцтва Драгічынскага раёну Дзмітры Хаванскі, лядовы палац пабудуюць па праекце пружанскага. Новы палац змесціцца недалёка ад цэнтру, каля паліклінікі, паміж вуліцамі 9 Мая і Карла Маркса.
Усе будынкі комплексу будуць займаць тэрыторыю 2.5 га разам з пласкаснымі забудовамі — пляцоўкамі ды стадыёнамі. У 2010 годзе вядзецца распрацоўка праекту, па яе завяршэнні можна будзе ацаніць агульны бюджэт праекту. Будаўніцтва будзе праведзена ў 2011–2012 годзе.
Неакаторыя жыхары абураныя ідэяй будаўніцтва. У школе вёскі Імянін Драгічынскага раёну даўно збіраліся будаваць спартовую залу. Цяпер стала вядома, што грошы пойдуць на лядовы палац у раённы цэнтр.
«У нас заняткі фізкультуры адбываюцца на вуліцы. Як дождж ці зіма — у калідорах ці класах, настаўнікі выкручваюцца, як могуць. Навошта ў малым горадзе лядовы палац? Там усе школы з спартовымі заламі, якіх у сельскіх раёнах бракуе», — дзеліцца думкамі мясцовая настаўніца.Драгічын — райцэнтр у Берасцейскай вобласці, з насельніцтвам 15 тысяч чалавек.
Усяго цяпер у Беларусі пабудавана 23 лядовых палацаў, 8 з іх — на Магілёўшчыне.
Падзяліцца навіной:
Юльян Місюкевіч
Юльян Місюкевіч