У Солах і Смургонях паміналі АКоўцаў
У памінанні ўдзельнічалі прыкладна 100 чалавек, у тым ліку прадстаўнікі Камітэта па справах ветэранаў урада Польшчы і Інстытута нацыянальнай памяці (Варшава. Былі таксама ветэраны Арміі Краёвай, якія жывуць у Беларусі, польскія дыпламаты і польскія актывісты з розных рэгіёнаў.
Як паведаміў старшыня галоўнай рады Саюза палякаў Андрэй Пачобут, у цырымоніі ўзялі ўдзел тры дэпутаты польскага сайма, з апазіцыйнай партыі «Права і справядлівасць». Прадстаўніку кіруючай партыі «Грамадзянская платформа» Роберту Тышкевічу, які таксама павінен быў узяць удзел у цырымоніі, адмовілі ва ўездзе ў Беларусь.
Праграма памінання ўключала імшу ў касцёле вёскі Солы, а таксама наведванне адзіночных пахаванняў польскіх салдат і афіцэраў на тэрыторыі Смаргонскага раёна.
Як адзначыў Пачобут, у рамках аперацыі «Вострая Брама» прадугледжвалася супраца Арміі Краёвай з Чырвонай Арміяй. «Аднак пасля таго, як у выніку сумесных дзеянняў Вільню вызвалілі ад акупантаў, часткі Арміі Краёвай былі аточаныя сіламі НКВД, раззброеныя, а польскія афіцэры накіраваныя ў лагеры ГУЛАГа».
Паводле БелаПАН