Абмен расійскай валюты — толькі па пашпарце?

Источник материала:  
09.07.2010 10:51 — Новости Общества

Як паведаміў чытач сайта charter97.org Ігар, сёння раніцай ён паспрабаваў прадаць расійскую валюту ў адным з абменнікаў ў цэнтры Мінска. Калі ён працягнуў у акенца шэсць тысячных купюр, аператар пункта запатрабавала ў яго пашпарт.

Па словах касіра,

пару тыдняў таму беларускае МУС разаслала па банкам указанне — патрабаваць з грамадзян, якія мяняюць вялікія сумы расійскіх рублёў, пашпарт з фіксацыяй пашпартных дадзеных.

Прычым, распараджэнне датычыць менавіта расійскай валюты.

Ні на дзвярах ці ўваходзе ў абменны пункт, ні на акенцы ніякіх паведамленняў пры гэтым не вісіць.


Charter97.org


Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика