Падрабязнасці выкрадання подпісаў «Гавары праўду»

Источник материала:  
08.07.2010 20:56 — Новости Общества

Актывісты кампаніі «Гавары праўду» падчас прэс‑канферэнцыі 8 ліпеня ў Строчыцах прадставілі журналістам копіі 100 тысяч скрадзеных подпісаў і распавялі пра падрабязнасці таямнічага выкрадання.

Актывісты кампаніі «Гавары праўду» падчас прэс-канферэнцыі 8 ліпеня ў Строчыцах паказалі журналістам копіі 100 тысяч скрадзеных подпісаў.

У гэтых скрынях — копіі подпісаў за вуліцу Быкава. © Фотарэпартаж Юліі Дарашкевіч

У гэтых скрынях — копіі подпісаў за вуліцу Быкава. © Фотарэпартаж Юліі Дарашкевіч

На заднім фоне — кадр з пахавання Быкава. © Фотарэпартаж Юліі Дарашкевіч

Някляеў: «Выкралі подпісы — плюнулі людзям у твар». © Фотарэпартаж Юліі Дарашкевіч

Лідэр кампаніі «Гавары праўду» Уладзімір Някляеў не губляе аптымізму. © Фотарэпартаж Юліі Дарашкевіч

«Ад самага пачатку ў нас былі праблемы: ператрусы, затрыманні і спробы сарваць збор, — расказвае Міхась Башура. — Мы пісалі скаргі і заявы, яны альбо не разглядалі іх, альбо марудзілі з гэтай справай».

Міхась Башура расказаў, што пасля акцыі па ускладанні кветак на вайсковых могілках 3 ліпеня яго машына была эвакуявана і пастаўлена на тэрыторыі Савецкага РУУС. Падставаў для затрымання не было. Заўтра а 10-й гадзіне на тэрыторыі Савецкага РУУС будзе праходзіць вобшук машыны.

Ключы ад кватэры, з якой былі скрадзены подпісы, знаходзіліся менавіта ў гэтай машыне. Перад тым як машыну апячаталі 6 ліпеня, Міхась Башура бачыў сваю машыну і заўважыў пэўныя змены сярод рэчаў, якія там знаходзіліся. Таму ёсць падставы меркаваць, што машыну адмыкалі, ключы ад кватэры забралі і з дапамогай менавіта гэтых ключоў кватэру адамкнулі.

«Тым не менш, мы працягваем працаваць і паспрабуем заўтра не дазволіць забраць гэтыя подпісы з машыны» — сказаў Міхась Башура. З ягоных словаў,

70 000 подпісаў скралі з кватэры, знятай для падліку перад перадачай у Мінгарвыканкам, 20 000 знаходзіліся ў багажніку машыны, якая была эвакуяваная з двара, дзе стаяла без парушэння правілаў, 10 000 канфіскаваныя падчас ператрусу ў офісе. Апроч копій дадзеных подпісаў, захавалася і частка арыгіналаў, каля 5 тысяч.

«Быкаў — гэта агульнанацыянальная каштоўнасць, — дадаў Уладзімір Някляеў. — Не ў колькасці справа, а ў супярэчанні народа і дзяржавы. Якая мэта, што яны залезлі і забралі гэтыя подпісы, што гэта прынцыпова мяняе? Ну, добра, можа быць нейкая задача стаяла сказаць, што кампанія «Гавары праўду» — гэта балбатуны і нічога не зрабілі. Але не, мы сабралі каля 100 тысяч подпісаў.

Зрэшты, не кампанія «Гавары праўду» збірае гэтыя подпісы. Збірае, іх па сутнасці, беларускі народ, і што яны зрабілі — яны плюнулі ў твар не Някляеву, не кампаніі, а народу».

Неўзабаве да гэтага матэрыялу з"явіцца відэа.


Настасся Шамрэй, Таццяна Гаўрыльчык, фоты Юлі Дарашкевіч

←В четверг «Наша Ніва» не появилась в киосках «Белсоюзпечати»

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика