«Белтэлекам»: Сайт «Віцебскага кур’ера» закрыты па ініцыятыве заказчыка
— заявілі спецыялісты групы па інфармацыі і камунікацыі РУП «Белтэлекам».
6 ліпеня ў сродках масавай інфармацыі з’явілася паведамленне аб блакіраванні сайта газеты «Витебский курьер». Паводле слоў Вольгі Карач, аднаго з акцыянераў ЗАТ «Выдавецкі дом «Витебский курьер», сайт нібыта заблакіраваны ў сувязі з тым, што «не была пададзена заяўка на рэгістрацыю па ідэалагічных прычынах».
У адказ на гэтую заяву РУП «Белтэлекам» афіцыйна паведаміў, што
на адрас кампаніі 30 чэрвеня 2010 года паступіла паведамленне ЗАТ «Выдавецкі дом «Витебский курьер» аб скасаванні дагавора на аказанне паслуг электрасувязі і ўсіх дадаткаў да яго з віцебскім філіялам «Белтэлекама» з 5 ліпеня 2010 года ў сувязі з рашэннем агульнага сходу акцыянераў ЗАТ «Выдавецкі дом «Витебский курьер».1 ліпеня завяршылася дзяржаўная рэгістрацыя інфармацыйных сетак, сістэм і рэсурсаў. Яна ажыццяўлялася на падставе заявы на рэгістрацыю, якая падаецца пастаўшчыком
Аляксей Арэшка, БелаПАН