Расіі ўжо і беларускі посуд стаў атрутны

Источник материала:  
08.07.2010 12:12 — Новости Общества
Cпецыялісты Расспажыўнагляда ў Карэліі выявілі перабор кадмію ў добрушскім посудзе ў 240 разоў.

Cпецыялісты Расспажыўнагляда ў Карэліі правялі экспертызу вырабаў з Беларусі.

Колькасць кадмію ў посудзе Добрушскага фарфоравага завода перавышала нарматывы ў дзвесце сарок разоў, свінцу – у шэсцьдзесят разоў.

Аналагічная сітуацыя з посудам маркі «Haus Muller Zepter»: там выявілася павышанае ўтрыманне жалеза, нікелю і марганцу.

Прадстаўнікі кампаніі «Zepter» заяўляюць, што вырабы маркі «Haus Muller» не маюць ніякага дачынення да іх прадукцыі. Яны нават не значацца ў расейскім санітарна-эпідэмічным рэестры. Посуд з Беларусі, наадварот, сертыфікаваны, аднак і гэта не выратавала вытворцаў ад парушэння гігіенічных нарматываў.


Charter97.org

←Вядучыя беларускія ВНУ павялічылі плату за навучанне

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика