Закрыта адміністрацыйная справа ў дачыненні да пратэстанцкай царквы "Новае пакаленне"
06.07.2010
—
Новости Общества

Качагур абскардзіў рашэнне суддзі ў Гродзенскім абласным судзе, які адмяніў рашэнне Раманоўскага і накіраваў справу на новы разгляд з прызначэннем іншага суддзі, паведамляе БелаПАН.
Як зазначыў Качагур, з 25 чэрвеня па 1 ліпеня ў Навагрудскім раённым судзе адбыліся тры судовыя пасяджэнні пад старшынствам суддзі Ларысы Самасюк, якая за недастатковасцю доказаў была вымушана закрыць справу.
Пастар назваў справу "сфабрыкаванай" на падставе скаргаў суседкі па доме — мясцовага чыноўніка. Прычынай яе распачынання ён лічыць "актыўную палітычную дзейнасць вернікаў", частка якіх з'яўляюцца прыхільнікамі аргкамітэта па стварэнні партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя", а астатнія — членамі міжнароднай маладзёжнай арганізацыі "Малады фронт" (Чэхія). За прававую дапамогу ў судзе Качагур выказаў удзячнасць прадстаўніку грамадскага аб'яднання "Прававая ініцыятыва" Сяргею Усцінаву (Мінск).
Зарэгістраваная царква "Новае пакаленне" дзейнічае ў Навагрудку з 1998 года і налічвае прыкладна 25 вернікаў.
Крынiца: Народная Воля