Менск. Затрыманыя актывісты «Гавары праўду»
03.07.2010 11:57
—
Новости Общества
Актывісты руху «Гавары праўду» ўсклалі кветкі ў парку Чалюскінцаў і на Вайсковых могілках на месцах пахавання ахвяраў савецкага рэжыму і ваяроў Другой сусветнай.
Пасля ўскладання на Вайсковых могілках АМАП затрымаў пяць чалавек: Міколу Сергіенку, Аляксея Ляўковіча, Ягора Баброва, Вольгу Гурневіч, Міхася Мікуліча.
Іх завезлі ў Савецкі РУУС Мінска для высвятлення асобаў.