Рэстаўрацыя Барысаглебскай царквы прыпынена
01.07.2010 12:52
—
Новости Общества
На старажытны гатычны храм рэканструктары - мясцовы прыход Беларускага экзархату Расейскай праваслаўнай царквы - мелі намер усталяваць купалы-цыбуліны, якія фактычна зьнішчылі б гістарычнае аблічча помніка.
Пасьля таго, як прадстаўнікі беларускай інтэлігенцыі, грамадзкасьць зьвярнуліся ў сродкі масавай інфармацыі, Беларускі экзархат РПЦ, Міністэрства культуры з пратэстам супраць усталяваньня купалоў-цыбулін на наваградзкай Барысаглебскай царкве, Міністэрства культуры накіравала ў Наваградзкі райвыканкам жорсткае патрабаваньне спыніць усе працы па рэканструкцыі.
Барысаглебская царква - гатычны помнік, які зьяўляецца гістарычна-культурнай каштоўнасьцю 1-й катэгорыі.
Настаяцель храма, айцец Мікалай Орса, сказаў сёньня "Свабодзе", што пакуль не чытаў загад з Міністэрства культуры, але працы па ўсталяваньню купалоў-цыбулін на гатычным храме спыняе. Ён накіруецца ў Менск да навуковага кіраўніка праекту рэстаўрацыі з тым, каб высьветліць далейшыя дзеяньні.