455 тон сена знішчана ў выніку падпалу

Источник материала:  

455 тон сена знішчана ў выніку падпалуў КСУП "Ураджайны" вёскі Убарок Лоеўскага раёна. Пажар пачаўся прыкладна ў дзве гадзіны ночы.

Калі на месца здарэння прыбыла дзяжурная змена пажарнага аварыйна-выратавальнага пасту гэтага ж населенага пункта, ужо гарэлі 2 навесы памерамі 12х50 метраў і 1 — 12х40 метраў з шыферным дахам. Для тушэння пажару былі прыцягнуты сілы Лоеўскага і Рэчыцкага раённых аддзелаў па надзвычайных сітуацыях, у баявы разлік уведзена рэзервовая тэхніка. Сена тушылі з дапамогай 5 аўтацыстэрнаў, рукаўнага аўтамабіля і перасоўнай помпавай станцыі, прыцягваліся чатыры машыны і 25 супрацоўнікаў гаспадаркі "Ураджайны". Полымя не маглі ўтаймаваць на працягу амаль дзвюх гадзін. У выніку тры навесы з кормам для жывёлы дасталіся чырвонаму пеўню. Мяркуецца, што хтосьці паклапаціўся пра тое, каб пазбавіць КСУП запасаў сена.

Ірына АСТАШКЕВІЧ.


Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика