Прэм’ер‑міністр Літвы запрасіў Лукашэнку ў велапаход
29.06.2010 10:15
—
Новости Общества
На перамовах з Аляксандрам Лукашэнкам прэм’ер‑міністр Літвы Андрус Кубілюс запрасіў беларускага кіраўніка ў раваровы паход.
Кубілюс праінфармаваў Лукашэнку пра тое,
што ён з міністрам эканомікі Дайнюсам Крэйвісам і іншымі ў канцы ліпеня будзе ўдзельнічаць у паходзе на роварах на тэрыторыі Беларусі.Раней Кубілюс зрабіў такую прапанову прэм’ер‑міністру Расіі Уладзіміру Пуціну.
Кубілюс з’яўляецца азартным раварыстам і часта адпраўляецца ў роварныя паходы.
БелаПАН