Інстытут тэалогіі БДУ лічыць неабходным увесці ў школах урокі рэлігійнай культуры

Источник материала:  
29.06.2010 09:29 — Новости Общества

Пра гэта заявіў начальнік Цэнтра міжнародных сувязяў і развіцця тэалагічнай адукацыі Інстытута тэалогіі БДУ Рыгор Даўгяла 28 чэрвеня на прэс‑канферэнцыі ў Мінску.

Паводле яго слоў, увядзенне ўрока рэлігійнай культуры дазволіць данесці да маладога пакалення традыцыйныя каштоўнасці.

Як лічыць прадстаўнік Інстытута тэалогіі БДУ, гэта павінна быць абавязковая дысцыпліна па выбары: для праваслаўных — курс праваслаўнай культуры, для католікаў — курс з акцэнтам на каталіцкія каштоўнасці, для іудзеяў — на іудзейскія, для мусульман — на мусульманскія. Разам з тым, кожная з дысцыплін па выбары павінна ўключаць веды аб традыцыях іншых рэлігійных канфесій ці галін хрысціянства.

Дзецям няверуючых бацькоў прапануецца «вывучаць курс свецкай этыкі».

Пры гэтым, паводле меркавання Даўгялы, па выбраным прадмеце павінен быць экзамен.

«Па такім прынцыпе існуе сістэма адукацыі ў сферы рэлігійнай культуры практычна ва ўсёй Еўропе», — заявіў прадстаўнік Інстытута тэалогіі. Паводле яго слоў, пры гэтым прафесіяналізм выкладчыкаў кантралюецца з боку дзяржавы, а царква ў сваю чаргу сочыць за выкананнем дагматычных абавязацельстваў.

Як лічыць Даўгяла,

шырокае распаўсюджанне ўрокаў рэлігійнай культуры ў еўрапейскіх краінах сведчыць пра разуменне іх важнасці кіраўнікамі дзяржаў.

Паводле яго меркавання, рэлігійная матывацыя сёння «прысутнічае ў жыцці каласальнай колькасці людзей», і для дзяржавы выгадна кантраляваць гэты працэс з тым, каб прадказаць паводзіны грамадства.


Анастасія Янушэўская, БелаПАН

←Защита дипломов прошла в художественной альма матер - Белорусской академии искусств на четырех кафедрах - живописи, графики, скульптуры, монументально-декоративного искусства и рисунка.

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика