З пачатку года беларусаў паменела на 10,3 тыс

Источник материала:  
28.06.2010 13:08 — Новости Общества
Колькасць насельніцтва Беларусі з пачатку 2010 года зменшылася на 10,3 тысячы. Як паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт, на 1 чэрвеня ў краіне пражывала 9 млн. 469,9 тыс. чалавек.

Інфармацыя атрымана паводле звестак наяўнага ўліку і папярэдніх вынікаў перапісу насельніцтва 2009 года.

Як растлумачылі ў Белстаце, скарачэнне колькасці насельніцтва абумоўлена перавышэннем на 14 тыс. 392 чалавекі колькасці памерлых над колькасцю народжаных пры станоўчым міграцыйным прыросце 4 тыс. 83 чалавекі.

У Мінску за пяць месяцаў 2010 года колькасць насельніцтва павялічылася з 1 млн. 834,2 тысячы да 1 млн. 838,5 тысячы. У астатніх рэгіёнах краіны гэты паказчык знізіўся. Так, у Гомельскай вобласці на 1 чэрвеня 2010 года налічвалася 1 млн. 436,3 тыс. жыхароў (на 1 студзеня 2010 года — 1 млн. 438,3 тыс.), у Мінскай — 1 млн. 416,6 тыс. (1 млн. 418,9 тыс.), у Брэсцкай — 1 млн. 397,5 тыс. (1 млн. 398,7 тыс.), у Віцебскай — 1 млн. 225 тыс. (1 млн. 228,6 тыс.), у Магілёўскай — 1 млн. 88,6 тыс. (1 млн. 91,9 тыс.), у Гродзенскай — 1 млн. 67,4 тыс. (1 млн. 69,6 тыс.).

За студзень—май 2010 года ў краіне нарадзіліся 43 тыс. 292 дзіцяці (на 1 тыс. 420 менш у параўнанні са студзенем—маем 2009 года), памерлі 57 тыс. 684 чалавекі (на 665 менш).

У гэты ж перыяд у краіну прыбылі 6 тыс. 702 чалавекі, паехалі — 2 тыс. 619.

У студзені—маі 2010 года ў параўнанні са студзенем—маем 2009 года колькасць зарэгістраваных шлюбаў скарацілася на 2,6% (да 22 тыс. 396), скасаванняў — на 0,6% (13 тыс. 983).


БелаПАН

←Беларусь хочет построить в Литве завод по разжижению газа

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика