Дзве даты: 26 чэрвеня
26.06.2010
—
Новости Общества
1938 год — адбыліся выбары ў Вярхоўны Савет БССР 1-га склiкання. Былi абраны 273 дэпутаты, з iх 66 рабочыя, 74 калгаснiкi, 133 служачыя, 206 з'яўлялiся членамi i кандыдатамi ў члены Камунiстычнай партыi.
1941 год — савецкi лётчык Мiкалай Гастэла ў раёне Радашковiчаў, недалёка ад Мiнска, скiнуўшы
бомбы на калону нямецкiх танкаў i атрымаўшы пашкоджанне сваёй машыны, накiраваў
ахоплены полымем самалёт у самае скапленне варожай тэхнiкi. Ужо праз два днi подзвiг
Гастэлы паўтарыў экiпаж лейтэнанта Удавенкi, у лiстападзе 1941-га — капiтана Хрусталёва
i многiх iншых.