Менск. Алена Макарэвіч і Зміцер Ясевіч
25.06.2010 19:01
—
Новости Общества
У Менску затрыманыя актывісты незарэгістраванай арганізацыі «Малады фронт» Алена Макарэвіч і Зьміцер Ясевіч. Яны раздавалі бел-чырвона-белыя сьцяжкі, налепкі і ўлёткі ў рамках кампаніі «Горад наш!»
Акцыя «Горад наш!» стартавала 14 траўня на знак пратэсту супраць зьмены дзяржаўнай сымболікі пасьля рэфэрэндуму 1995 году.
Акцыя праходзіць у розных рэгіёнах краіны.
За гэты час міліцыянты агулам затрымалі каля 10 чалавек.
На Алену Макарэвіч склалі адміністрацыйны пратакол пра парушэньне правілаў добраўпарадкаваньня й утрыманьня населеных пунктаў (арт. 21.14, ч. 2). Пратакол будзе раглядаць адміністрацыйная камісія Савецкага райвыканкаму.