Католікі Беларусі збяруцца на ўрачыстасцях у Нацыянальным санктуарыі ў Будславе
25.06.2010 18:08
—
Новости Общества
Кожны год цудатворны абраз Маці Божай у Будславе збірае вакол сябе пілігрымаў з усіх куткоў Беларусі, а таксама вернікаў з іншых краін. 1 і 2 ліпеня - урачыстасць Маці Божай Будслаўскай і набажэнствы ў межах гэтага свята - гэта вялікая падзея як для ўсёй каталіцкай Беларусі, так і для кожнага верніка, які прыходзіць да Маці Божай у цудоўным абразе.
Звычайна ў гэтыя дні ў Будслаў прыбываюць не толькі пешыя пілігрымы, якіх у мінулым годзе было больш за 2,5 тысячы, але таксама веласіпедныя і аўтобусныя пілігрымкі. Як правіла, удзельнікі свята - гэта не толькі жыхары Беларусі, але і госці з-за мяжы. У мінулым годзе базыліку наведалі каля 30 тысяч чалавек.
Сёлетнія ўрачыстасці ў Нацыянальным санктуарыі ў Будславе пройдуць пад дэвізам "Марыя - выбраная дачка Айца Нябеснага".
У гэтым годзе ўпершыню будзе весціся прамая відэатрансляцыя з Будслава праз інтэрнэт. Відэатрансляцыя агранізуецца парталам Каталіцкага Касцёла ў Беларусі Catholic.by і Відэастудыяй Гродзенскай дыяцэзіі пры падтрымцы партала TUT.BY.
План святочных мерапрыемстваў у Будславе:
1 ліпеня, чацвер
13.00–17.00 - сустрэча і прывітанне пілігрымаў кусташам санктуарыя
18.00 - святая Імша для пілігрымаў (цэлебруе біскуп Казімір Велікаселец)
20.30 - Акафіст (хор Грэка-каталіцкай Царквы)
21.00 - марыйныя Нешпары
23.00 - святы Ружанец
24.00 - працэсія і святая Імша (цэлебруе арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч)
2 ліпеня, пятніца
02.00 - моладзевая праграма ў палатачным гарадку (не трансліруецца)
02.00 - святая Імша паводле грэка-каталіцкага абраду (перад абразом Маці Божай)
04.00 - адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту
05.30 - Гадзінкі аб Беззаганным Зачацці Найсвяцейшай Панны Марыі на польскай мове
06.00 - святая Імша перад абразом Маці Божай
07.30 - святы Ружанец
08.30 - святая Імша на польскай мове ў базыліцы (цэлебруюць арцыбіскуп Варшаўска-Пражскі Хенрык Хосэр і айцы новапрэзбітэры)
10.00 - прэзентацыя Кампендыя ККК на беларускай мове (арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч) і прадукцыі выдавецтва "Про Хрысто"
10.30 - святая Імша (цэлебруюць біскупы Беларусі).
Выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту, працэсія.
Гімн Te Deum laudamus.
13.00 - святая Імша на польскай мове (біскуп Антоні Дзям'янка).