У Вілейцы ўшанавалі памяць ахвяраў рэпрэсій
Каля 20 чалавек з Вілейкі і Мінску ўзялі ўдзел ў акцыі ля в. Касута Вілейскага раёну, дзе ў чэрвені 1941 былі расстраляныя вязні вілейскай турмы. У 1994 годзе тут былі ўсталяваныя злучаныя гарызантальнай перамычкай каталіцкі і праваслаўны крыжы. У 2007 годзе грамадскасцю былі ўсталяваныя новыя крыжы замест спарахнелых старых.
Мерапрыемствы ў гэтым месцы ладзяцца штогод.
Ля крыжоў айцец Ігар правёў набажэнства. Аляксей Сюдак, рэдактар выдання «Волат», апавёў пра месцы расстрэлаў на «дарозе смерці
Ля крыжоў быў усталяваны стэнд з інфармацыяй пра расстрэлы вязняў і пра статус гэтага мемарыяла.
Потым усе скіраваліся на «Лясныя» могілкі ў Вілейцы, дзе перапахаваныя вязні вілейскай турмы, парэшткі якіх былі знойдзеныя ў 1994 годзе. Ля валуна ўсклалі кветкі і запалілі свечкі.
Апошнім пунктам, дзе прысутныя на мерапрыемстве ўсклалі кветкі, было месца ля в. Красны Беражок. Там у 1950 годзе быў расстраляны стваральнік моладзевага антыбальшавіцкага падполля Расціслаў Лапіцкі. На гэтым месцы грамадскасць Вілейкі ў 2008 годзе ўсталявала памятны валун, які пазней знішчылі ўлады. Потым грамадскія актывісты ўсталёўвалі там крыжы, якія таксама знішчаліся.
Арганізатарамі выступілі Вілейская суполка Таварыства аховы помнікаў, секцыя «Мемарыял» Таварыства аховы помнікаў,
Фота — Дзяніс Канецкі і Аляксей Сюдак