Першая дабрачынная фотавыстава ў Віцебску
25.06.2010 12:10
—
Новости Общества
Студэнты Віцебскага тэхналагічнга ўнівэрсытэту зладзілі выставу фотаздымкаў выхаванцаў дзіцячага дому. І прапанавалі наведнікам у якасці платы за прагляд пакідаць дзіцячыя рэчы і цацкі – каб пасля перадаць іх героям фотасюжэтаў.
Студэнты Марыя Крупіца і Максім Цярэшчанка распавялі, што наведвалі дзіцячы дом на вуліцы Свідзінскага ў Віцебску, дзе выхоўваюцца дзеці з праблемамі псіхафізычнага развіцця, цягам двух месяцаў. Яны назіралі за выхаванцамі і фатаграфавалі падчас гульняў ці карэкцыйных заняткаў.
Усе рэчы, сабраныя на дабрачыннай выставе, будуць перададзеныя ў дзіцячы дом, які мае патрэбу ў адзенні і абутку для дзетак.
Выставу зладзілі ў мастацкай школе №1, дзе некалі вучыліся аўтары фотаздымкаў. Паглядзець яе можна будзе на працягу трох дзён, а потым усе здымкі будуць таксама перададзены ў дзіцячы дом.