З’явілася яшчэ адна гарэлка з беларускім брэндам — «Сваяк»
25.06.2010 11:21
—
Новости Общества
Яе вытворцы рэкламуюць яе як «напой для ўпэўненых мужчынаў».
Яны цвердзяць, што вырабляюць яе на сучасным высокатэхналагічным абсталяванні з устаноўкай «плацінавай фільтрацыі». Кошт гэтага інвестыцыйнага праекту складае 10 млн даляраў ЗША.
Для «Сваяка» распрацаваныя спецыяльныя рэцэптуры, якія адлюстроўваюцца ў назвах: «Хлебная», «На бярозавых пупышках», «Кедравая», «Журавiнавая», «Лiпа з мёдам».
Назва «Сваяк» напісаная на беларускай мове, што адразу падкрэслівае нацыянальную прыналежнасць гандлёвай маркі. На бакавой грані бутэлькі — 5 традыцыйных тостаў: «За сустрэчу», «За здароўе», «За каханне», «За бацькоў» і «За сваякоў».
Вырабляе напой і прасоўвае новы брэнд Мінскі завод вінаградных вінаў.
КаМ