У Віцебску будуць працаваць афрыканскія дворнікі

Источник материала:  
25.06.2010 10:49 — Новости Общества
Кірмаш вакансій для бежанцаў правялі ў Віцебску. Зараз тут у спецыялізаваным пункце часовага размяшчэння бежанцаў знаходзіцца крыху больш за 20 чалавек, якія прэтэндуюць на афіцыйны статус бежанца. У асноўным гэта грамадзяне Афганістана і Конга.

Згодна з заканадаўствам, яны маюць права афіцыйна працаваць. Але ўладкавацца ў незнаёмай краіне, без ведання мовы, практычна немагчыма. Таму мясцовае аддзяленне Чырвонага Крыжа разам са службай занятасці і вырашылі ім дапамагчы.

На кірмаш па экзатычныя кадры завіталі прадстаўнікі прадпрыемстваў жыллёва-камунальнай гаспадаркі, цяплічнага прадпрыемства “Вясна”, трыкатажнага камбіната. Прапанавалі некваліфікаваную працу - дворнікаў, грузчыкаў. Заробак бежанцам абяцалі ў 400-500 тысяч беларускіх рублёў.

На кірмаш запрасілі бежанку з Грузіі, якая некалькі год таму пасялілася ў Лёзне. Яна расказала, як жыве ў Беларусі, як працуе ў той самай камунальнай гаспадарцы. Некаторыя бежанцы зацікавіліся прапановамі, але папрасілі некалькі дзён падумаць, параіцца з сем’ямі. Так што не выключана, што на вуліцах Віцебску хутка з’явяцца афрыканскія дворнікі.

←Безсмертный: союз Киева и Минска против "Газпрома" был бы ошибкой

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика