У Мінску будуць адкрываць больш бараў і рэстаранаў

Источник материала:  
23.06.2010 16:24 — Новости Общества
У Мінску будзе адкрывацца больш  бараў і рэстаранаў. 23 чэрвеня дэпутаты Мінгарсавета прынялі канцэпцыю развіцця сістэмы грамадскага харчавання сталіцы на бліжэйшыя 5 гадоў.

Па словах кіраўніка галоўнага ўпраўлення спажывецкага рынку Мінгарвыканкама Ігара Лагойкі, узровень сэрвісу ў новых установах узрасце.

Лагойка: "Гэтая канцэпцыя накіраваная на павышэнне ўзроўню сэрвісу, развіццё сеткі аб'ектаў грамадскага харчавання, а таксама хуткага абслугоўвання. Гэта рэстараны, бістро, піцэрыі, бары, міні-кафэ, асноўнымі перавагамі якіх з'яўляюцца мінімальныя выдаткі, час на атрыманне ежы. Таксама ўжыванне прагрэсіўных тэхналогій, сучаснага абсталявання і новых формаў абслугоўвання".

Плануецца, што штогод у сталіцы будзе адкрывацца каля ста новых бараў, піцэрыяў і рэстаранаў.

←Беларусь начала отбор российского газа

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика