«Гавары праўду» скончыла збор подпісаў за вуліцы Быкава
У музеі Быкава. © Фотарэпартаж Юліі Дарашкевіч
© Фотарэпартаж Юліі Дарашкевіч
© Фотарэпартаж Юліі Дарашкевіч
© Фотарэпартаж Юліі Дарашкевіч
© Фотарэпартаж Юліі Дарашкевіч
© Фотарэпартаж Юліі Дарашкевіч
© Фотарэпартаж Юліі Дарашкевіч
На 22 чэрвеня у Гродна было запланавана адразу некалькі мерапрыемстваў — наведванне музея Васіля Быкава, збор подпісаў за наданне адной з вуліц Гродна імя Быкава і
«Мы выстаялі, не пахіснуліся пасля арыштаў і ператрусаў. І сабралі нават не 50 тысяч подпісаў, а 70 (65 тысяч у Мінску, 5 тысяч у Гродне, „НН“) за паўтара месяца. Гэта без уліку тых, што ў нас канфіскавалі. Цяпер мы плануем праверыць подпісы, таму што людзей ужо пачалі правяраць спецслужбы. А потым мы аднясем лісты з подпісамі ў гродзенскі і мінскі выканкамы.
Мы зробім усё, што ад нас залежыць, як мае быць. А потым паглядзім, што зробяць улады», —адзначыў лідэр кампаніі «Гавары праўду» Уладзімір Някляеў пасля сустрэчы са стваральнікам музея Васіля Быкава Мікалаем Мельнікавым.
Някляеў не прамінуў выказацца і пра будучыя прэзідэнцкія выбары. Ён адзначыў, што пасля ператрусаў і арыштаў актывістаў кампаніі, у яго не засталося сумненняў, ці прымаць удзел у выбарах. Лідэр «Гавары праўду» паабяцаў, што кампанія абавязкова прыме ўдзел у прэзідэнцкай кампаніі на баку дэмакратычнай апазіцыі. «Сёння змены рэальныя як ніколі», — зазначыў У.Някляеў. Ён таксама паабяцаў, што «Гавары праўду» будзе існаваць незалежна ад выніку прэзідэнцкіх выбараў і пасля іх.
Адразу пасля наведвання музея Быкава прадстаўнікі кампаніі на працягу гадзіны збіралі ў самым ажыўленым месцы гораду — вуліцы Савецкай — подпісы за наданне адной з вуліц Гродна імя Васіля Быкава. Тыя гараджане, што падпісаліся, маглі атрымаць кнігу У.Някляева «Кон» з подпісам аўтара. Варта зазначыць, што абсалютная большасць гараджан з ахвотай пагадзілася падпісацца — адмаўляліся адзінкі.
Завяршаўся гродзенскі тур кампаніі «Гавары праўду» сустрэчай з грамадскасцю. На яе прыйшло каля 40 чалавек, якія змаглі пабачыць і пачуць Уладзіміра Някляева, Міхася Скоблу, Змітра Вайцюшкевіча, Аляксандра Фядуту і Глеба Лабадзенку. Яны чыталі свае творы і гаварылі. Збольшага пра пісьменнікаў — Быкава, Геніюш, Караткевіча. А таксама аб іх вядучай ролі ў сучаснай беларускай гісторыі. Як зазначыў М.Скобла падчас свайго выступу: «Змагацца з літаратурай — гэта тое самае, што страляць па зоркам».
Завяршаючы сустрэчу, У.Някляеў паабяцаў прадпрыняць рашучыя крокі ў тым выпадку, калі ўлады ўсё ж не прызнаюць тыя 70 тыс. подпісаў, якія былі сабраныя актывістамі кампаніі.
Рашэнне аб тым, якія вуліцы Мінска і Гродна маюць атрымаць імя Васіля Быкава, будзе прымацца на адмысловых круглых сталах.
Алесь Пілецкі, Юлія Дарашкевіч