МУС не выключае, што з утварэннем Мытнага саюза вырасце наркатрафік

Источник материала:  
22.06.2010 15:00 — Новости Общества
Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі не выключае, што з утварэннем Мытнага саюза цераз яго ўнутраныя межы ўзрасце наркатрафік. Пра гэта заявіў на прэс‑канферэнцыі 22 чэрвеня начальнік упраўлення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі МУС Аляксандр Гаўрылаў.

Паводле яго слоў, гэта абумоўлена палягчэннем праходжання тавараў цераз унутраныя межы, і гаворка найперш ідзе пра мяжу Казахстана з Расіяй.

Пры гэтым, як адзначыў прадстаўнік МУС, змагацца з наркатрафікам закліканы праваахоўныя органы трох дзяржаў. Таксама, паводле яго слоў, неабходна ставіць пытанне не толькі аб супрацьдзеянні незаконнаму перамяшчэнню наркотыкаў, але і аб знішчэнні наркатычных пасеваў у Афганістане.

Сёння, як паведаміў Аляксандр Гаўрылаў, з тэрыторыі Нідэрландаў у Беларусь паступаюць марыхуана, гашыш, МДМА, Польшчы і краін Балтыі — амфетамін, МДМА, Расіі — гераін, метадон, амфетамін, Украіны — опіум, макавая саломка, марыхуана і прэкурсоры. Што непасрэдна да краіны паходжання гэтых наркотыкаў, то беларускія эксперты гэта пакуль не ўстанаўліваюць, паколькі адсутнічае неабходнае дарагое абсталяванне. Таму канстатуецца толькі краіна, адкуль яны непасрэдна прыбылі ў Беларусь.

Як паведаміў галоўны нарколаг Міністэрства аховы здароўя Аляксей Аляксандраў,

лідэрамі па спажыванні наркотыкаў у краіне сёння з’яўляюцца Мінск, шэраг гарадоў Гомельскай і Гродзенскай абласцей, Салігорск (Мінская вобласць).
БелаПАН

←Лукашенко: Медведев блинами оскорбил белорусский народ

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика