Факты фальсіфікацыі міліцыяй матэрыялаў па крымінальных справах выяўленыя на Віцебшчыне

Источник материала:  
22.06.2010 11:01 — Новости Общества

Факты фальсіфікацыі матэрыялаў супрацоўнікамі органаў унутраных спраў пры расследаванні крымінальных спраў, звязаных з злачынствамі ў сферы незаконнага абароту наркотыкаў, выяўленыя ў Віцебскай вобласці. Пра гэта паведаміў пракурор вобласці Генадзь Дыско сёння на прэс‑канферэнцыі.

Злачынствы выяўленыя супрацоўнікамі Камітэта дзяржаўнай бяспекі. Зараз праводзіцца комплекс аператыўных і следчых мерапрыемстваў па высвятленні ўсіх абставінаў незаконнай дзейнасці службовых асоб органаў унутраных спраў, а таксама ўстанаўліваюцца пацярпелыя, дадаў Генадзь Дыско.


БЕЛТА

←Международный день борьбы с наркотическими средствами. Прямая трансляция пресс-конференции

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика