Улады працягваюць ціск на Саюз палякаў

Источник материала:  

Адноўленая крымінальная справа ў дачыненні да старшыні Івянецкага аддзялення Саюза палякаў Беларусі Тарэсы Собаль.

Справа была зачыненая ў сувязі з сышоўшым тэрмінам даўнасці, аднак міліцыянты па загадзе пракуратуры яе аднавілі, а Тарэсе Собаль забаранілі пакідаць межы краіны.

Тарэса Собаль не лічыць сябе вінаватай і перакананая, што аднаўленне справы — не што іншае, як ажыццяўленне супраць яе псіхалагічнага ціску з мэтай запалохвання.

У свой час крымінальная справа была ўзбуджаная супраць Тарэсы Собаль па артыкуле «злоўжыванне службовымі паўнамоцтвамі».

У 2004 годзе яна, як і некалькі іншых актывістаў Саюза палякаў, атрымала ад кіраўніка арганізацыі Тадэвуша Кручкоўскага матэрыяльную дапамогу, якая і выклікала зацікаўленасць праваахоўных органаў.

←28 чэрвеня Беларусь наведае прэм’ер‑міністр Літвы

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика