У

Источник материала:  
19.06.2010 16:17 — Новости Общества
Традыцыйна побач з крыжом у гонар паўстанцаў 1831–34 гадоў, што ў вёсцы Парэчча Слонімскага раёна, мясцовыя актывісты і іх сябры з Гродна, Мінска, Кобрына ўсклалі кветкі, прамаўлялі, узгадвалі тых, хто паклаў свае жыцці за свабоду Беларусі, спявалі «Магутны Божа».

 © Фота радыё "Свабода".

 © Фота радыё "Свабода".

 © Фота радыё "Свабода".

Наогул, ушанаванне паўстанцкай магілы адбывалася, як заўсёды, эмацыйна. Выступоўцы ўзгадвалі, што менавіта 18 чэрвеня нарадзіўся Міхал Валовіч, узгадалі і аб тым, што і жыццё сваё ён склаў на шыбеніцы ў Гродне, яго пакаралі па загаду губернатара Мураўёва-вешальніка 2 жніўня 1833 года.

Яму было ўсяго 26 гадоў, і ён не мог жыць спакойна у Парыжы, калі яго радзіма была акупаваная чужынцамі.

Дагэтуль невядома, дзе ягоная магіла. Па адной з версій, яго пахавалі паўстанцы, па другой — цела выкупіла маці і пахавала побач з уніяцкай царквой у Парэччы, якую збудавалі Валовічы. На тым месцы, дзе яшчэ да 2003 года стаяў крыж.

У 2003 годзе праваслаўны святар, які прыехаў у прыход з Прыднястроўя, загадаў выкапаць крыж. Пазней яго адшукалі побач са Шчарай і паставілі на могілках.

Над магілай паўстанцаў сёння лунаў бел-чырвона-белы сцяг. Увесь час урачыстае мерапрыемства фільмавалі міліцыянты.


Радыё "Свабода"

←Неофициальный Союз поляков в Беларуси избрал нового лидера

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика