За наданне вуліцам імя Васіля Быкава падпісаліся 70 тысяч чалавек
19.06.2010 14:02
—
Новости Общества
Сёньня ў дзень народзінаў Васіля Быкава прадстаўнікі інтэлігенцыі і грамадзкасьці ўсклалі кветкі да магілы пісьменьніка. Паўтары месяцы таму напярэдадні Дня перамогі кампанія "Гавары праўду" абвясьціла пра збор подпісаў за перайменаваньне вуліцы Ўльянаўскай у вуліцу Быкава ў Менску, і Парыскай камуны ў Горадні.
Сёньня лідэр а кампаніі "Гавары праўду" Ўладзімер Някляеў распавёў, што сабрана больш за 70 тысяч подпісаў у падтрымку гэтай ініцыятывы, якія будуць перададзеныя ў Менгарвыканкам і Гарадзенскі гарвыканкам.
На мітынгу выступілі ўдава Быкава Ірын Міхайлаўна, паэт Анатоль Вярцінскі, які прачытаў верш прысьвечаны Быкаву, прафэсар Юры Хадыка, пісьменьнік Васіль Якавенка, мастак Рыгор Сытніца і дырэктар беларускай службы Радыё Свабода Аляксандар Лукашук.