«Новы час» атрымаў чарговае папярэджанне — гэтым разам ад Мінгандлю

Источник материала:  
18.06.2010 15:21 — Новости Общества
«Новы час» зьмясьціў інфармацыю пра перадачы спадарожнікавага каналу Белсат.

Міністэрства гандлю палічыла гэта рэклямай. Распавядае галоўны рэдактар «Новага часу» Аляксей Кароль:

«Складзены пратакол — я яго ўжо атрымаў, і справа ўжо перададзеная ў суд. Чакаем позву з суду. Гэта адміністрацыйная справа. Мы не пагадзіліся, што гэта рэкляма. Гэта інфармацыя, якая зробленая на бязвыплатнай аснове. Канкрэтна ў чым яны нас абвінавачваюць — гэта тое, што рэкляма павінна ўтрымліваць нумар ліцэнзіі, адрас рэклямадаўцы, а гэтага ў нас няма. Мы далі тлумачэньні, што гэта не рэкляма, а гэта абмен інфармацыяй, і грошы за гэта ніхто не атрымоўваў. Мы праінфармавалі, яны калі‑нікалі інфармуюць, пра што піша «Новы час». І вось справу будуць разглядаць цяпер у судзе».

Газэце «Новы час» пагражае штраф ад 20 да 50 базавых велічыняў.

Літаральна тыдзень таму тыднёвік «Новы час» атрымаў папярэджаньне ад Міністэрства інфармацыі.

Газэту вінавацяць у тым, што ў выходных дадзеных не пазначаныя імя па бацьку галоўнага рэдактара, штрыхавы ідэнтыфікацыйны код, а таксама не названы рэспубліканскі орган дзяржаўнага кіраваньня ў сфэры масавай інфармацыі.

А ў Горадні будуць судзіць грамадзкага распаўсюдніка, у чыёй машыне знайшлі пачак газэт «Новы час». У пратаколе міліцыянты запісалі, што гэта «спроба распаўсюду».


Радыё Свабода

←Бітва на Нямізе (падушкамі)

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика