Конкурс прыгажуняў

Источник материала:  

Конкурс прыгажосці “Міс Астраўчанка” пройдзе ў суботу, 26 чэрвеня, у кінаканцэртнай зале “Астравец”.

Як паведаміла “РГ” дырэктар раённага метадычнага цэнтра Вольга Турубарава, удзел у конкурсе прымуць шэсць дзяўчат узростам 20-23 гады. Патрабаванні да ўдзельніц - рост не менш за 165 сантыметраў, каб былі незамужнія. У праграме конкурсу - візітная картка, творчы конкурс, дэфіле: дзелавы касцюм, летні касцюм, купальнік, вячэрняя сукенка, вясельная сукенка. У складзе журы будуць адныя мужчыны.

Сяргей Зянько.

←В столице подсчитали количество особняков и пустующих квартир

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика