Акцыі на Дзень Салідарнасці на Кастрычніцкай зноў не было
17.06.2010 10:58
—
Новости Общества
У Дзень салідарнасці 16 чэрвеня моладзевыя актывісты вырашылі адмовіцца ад традыцыйнага пікету на Кастрычніцкай плошчы.
Еўрарадыё
Актывісты кампаніі «Еўрапейская Беларусь» правялі ў розных месцах Мінску кароткачасовыя пікеты. Напрыклад, каля метро «Аўтазаводская« актывісты трымалі транспарант «Мы помнім» і партрэты зніклых.
Лідэр «Маладога фронту» Зміцер Дашкевіч паведаміў, што актывісты арганізацыі 16 чэрвеня даслалі лісты палітвязням. Тое самае, паведаміў Артур Фінькевіч, робяць і актывісты «Маладой Беларусі».
Еўрарадыё