З’явяцца першыя кадэцкія класы. Іх навучэнцы будуць вучыцца этыкету і танцам

Источник материала:  

У  мінскай СШ № 222 з’явяцца першыя ў краіне кадэцкія класы. Ідэя іх стварэння належыць Усебеларускаму аб’яднанаму казацтву. Сярод жадаючых, і юнакоў, і дзяўчат, ужо адбываецца першы набор. Прычым не патрабуецца, каб гэта былі выключна дзеці казакоў. — У верасні гэтага года ў першы кадэцкі клас пойдуць 20 чалавек, а ў пяты — 25, — расказвае дырэктар сярэдняй школы № 222 Ігар Бабкоў. — На сёння налічваецца ўжо 19 ахвотнікаў (пятнаццаць першакласнікаў і чатыры пяцікласнікі). Калі жадаючых вучыцца акажацца больш, чым змогуць умясціць класы, у далейшым павялічым іх колькасць.Акрамя агульнапрынятых прадметаў школьнікі будуць вывучаць этыкет, розныя танцы і нават элементы баявога мастацтва. Юнакі і дзяўчаты таксама будуць насіць спецыяльную казацкую форму.— Вучыцца ў новых класах карысна і па-сапраўднаму цікава. Мы ўжо распрацоўваем праграму экскурсій і іншых мерапрыемстваў, — паведамляе Ігар Бабкоў. — Аднак галоўная наша задача — інтэлектуальнае, культурнае, фізічнае і маральнае развіццё вучняў, а таксама стварэнне асновы для падрыхтоўкі непаўналетніх грамадзян да воінскай службы і вучобы ў кадэцкіх карпусах, якія плануецца адкрыць у розных рэгіёнах Беларусі.

←Подспорье для сельских подворий. Владельцы личных подсобных хозяйств получат кредит на срок до 7 лет под 5 процентов годовых

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика