Памылка пілотаў: завяршылася расследаванне крушэння дэльталёта ў Пружанскім раёне

Источник материала:  
Памылка пілотаў: завяршылася расследаванне крушэння дэльталёта ў Пружанскім раёнеЗакончылася расследаванне трагедыі, якая адбылася 15 красавіка на аэрадроме г. Пружаны, калі ранкам таго дня разбіўся мотадэльталёт, якім кіравалі два пілоты. Адзін з іх загінуў на месцы авіякатастрофы, другі ад атрыманых траўм памёр у бальніцы.

Расследаваннем аварыі займалася камісія Міністэрства транспарта і камунікацый РБ, у якую ўваходзілі прадстаўнікі транспартнай інспекцыі, Дэпартамента па авіяцыі, Брэсцкага філіяла дзяржаўнага прадпрыемства “Белаэранавігацыя”, ААТ “Пружаны Авіяхімсервіс”. Папярэдняе расследаванне праводзілася Брэсцкай транспартнай пракуратурай, на падставе заключэнняў якой і падводзіліся вынікі. Вось як, па словах галоўнага дзяржінспектара Бярозаўскай міжраённай інспекцыі працы В. В. Бартасевіча, выглядае карціна здарэння.

Спачатку апаратам кіраваў пілот-інструктар П. В. Васільеў, які пасля некалькіх віражоў перадаў пілаціраванне навучаемаму пілоту А. Б. Дацэнка. Падчас прызямлення на вышыні 50 метраў дэльталёт стаў раскачвацца з боку на бок і рэзка зпікіраваў да зямлі, з якой і сутыкнуўся. Усе падзеі адбыліся на працягу 10 секунд.

Напярэдадні апарат прайшоў тэхнічнае абследаванне і быў прызнаны годным да палётаў. Да трагедыі на ім рабіліся ўжо некалькі вылетаў. Такім чынам, магчымасць тэхнічнай няспраўнасці выключалася. Гэта пацвярджаюць і вынікі экспертызы, падчас якой устаноўлена, што ўсе паломкі часцей апарата адбыліся толькі пасля ўдару аб зямлю. Не выяўлена ў ходзе медыцынскага абследавання слядоў этылавага спірту ў крыві загінуўшых. А вось турбулентнасць, якая магла выклікаць моцную балтанку лятальнага апарата, у раёне палётаў у той дзень адзначалася, аб чым папярэдне пілоты былі праінфармаваны.

Такім чынам, прычынай авіякатастрофы быў прызнаны чалавечы фактар. Траплянне мотадэльтаплана ва ўмовы павышанай турбулентнасці, якія прывялі да адхіленняў параметраў палёту апарата, недастатковы вопыт палётаў на такой тэхніцы пілота-стажора, несвоечасовае ўмяшальніцтва інструктара з-за адсутнасці дастатковага часу і дэфіцыту вышыні садзейнічалі развіццю аварыйнай сітуацыі ў катастрафічную.

Кіраўніцтву ААТ “Пружаны Авіяхімсервіс” рэкамендавана праводзіць дадатковыя заняткі з навучаемым персаналам па асновах ведання авіяцыйнай метэаралогіі, аэрадынамікі малых лятальных апаратаў.

←Подозреваемый в совершении ДТП, в котором погибли пять человек, арестован

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика