Лукашэнка: Беларусь гатова прыняць актыўны ўдзел у аднаўленні Ірака
14.06.2010 14:21
—
Новости Общества
Беларусь паслядоўна выступала і выступае за хутчэйшы вывад замежных войскаў з Ірака, захаванне адзінства і тэрытарыяльнай цэласнасці дзяржавы і гатова прыняць актыўны ўдзел у аднаўленні і будаўніцтве інфраструктуры, жылых дамоў і прамысловых аб’ектаў у гэтай краіне.
БЕЛТА
Пра гэта заявіў ляксандр Лукашэнка, прымаючы сёння даверчыя граматы Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Ірак у Рэспубліцы Беларусь Хайдара Мансура Хадзі Авіса.
«Лічу, што настаў час аднавіць і істотна актывізаваць нашы гандлёва‑эканамічныя адносіны», — падкрэсліў кіраўнік беларускай дзяржавы. Аляксандр Лукашэнка выказаў перакананасць, што беларуская тэхніка і іншыя тавары будуць запатрабаваны ў Іраку.
БЕЛТА