У БДУ створаны навучальна цэнтр падрыхтоўчых курсаў
Як паведамляе прэс‑служба БДУ, цэнтр аб’яднае разгалінаваную сістэму вячэрніх, дзённых і вочна‑завочных падрыхтоўчых курсаў, тэрмін навучання на якіх у залежнасці ад інтэнсіўнасці выбранай вучэбнай праграмы вагаецца ад сямі дзён да дзевяці месяцаў.
Слухачамі цэнтра могуць стаць вучні выпускных класаў сярэдніх школ, ліцэяў, гімназій, тэхнікумаў, каледжаў, вучылішчаў, а таксама моладзь, якая працуе. На працягу года для будучых абітурыентаў будуць працаваць восем вучэбных праграм, па якіх можна прайсці падрыхтоўку да ўступных экзаменаў і да цэнтралізаванага тэставання. Формы навучання на курсах — вячэрняя, дзённая і вочна‑завочная. Прыём дакументаў пачнецца 3 верасня.
Штогод на падрыхтоўчых курсах у БДУ вучыцца каля 1,5 тысячы слухачоў. Заняткі праводзяцца выкладчыкамі, якія маюць вопыт працы ў сістэмы давузаўскай падрыхтоўкі.
Таццяна Дарашчонак, БелаПАН.