Праект навінак у крэдытаванні будоўляў маладым сем'ям
12.06.2010
—
Новости Общества
![Праект навінак у крэдытаванні будоўляў маладым сем'ям](http://www.21.by/pub/news/2010/06/1276407913282548.jpg)
Другім слушным момантам праекта новага ўказа з'яўляецца прапанова аб зніжэнні працэнтнай стаўкі льготных жыллёвых крэдытаў да 3 працэнтаў гадавых для маладых сем'яў, якія маюць дваіх няпоўнагадовых дзяцей, у гарадах з насельніцтвам больш за 50 тысяч чалавек. Сёння льготны крэдыт пад будаўніцтва жылля для такіх сем'яў выдаецца пад 5 працэнтаў гадавых. Спецыялістамі Мінбудархітэктуры падлічана, што гэтай нормай могуць скарыстацца да 90 тысяч маладых сем'яў. Адначасова гэтым дакументам вызначаецца далейшае дэталёвае ўдакладненне катэгорыі маладая сям'я, згодна з рознымі жыццёвымі сітуацыямі, якія ўзнікаюць на практыцы падчас крэдытавання такіх сем'яў.
Праект указа дазваляе шматдзетным сем'ям, якія будуюць жыллё ў населеных пунктах з колькасцю насельніцтва да 50 тысяч чалавек, атрымліваць дадатковы льготны крэдыт для будаўніцтва гаспадарчых пабудоў у памеры да 20 працэнтаў ад кошту будаўніцтва нарматыўнай ільготнай крэдытуемай плошчы.
Удакладняецца і спрашчаецца льготнае крэдытаванне сем'яў і асобных чаргавікоў, якія будуюць жыллё за межамі тых населеных пунктаў, у якіх яны жывуць. Пашыраецца магчымасць такога будаўніцтва. Праектам указа разглядаюцца розныя спрэчныя працоўныя моманты, якія ўзнікаюць пры афармленні крэдытаў, калі сем'і жывуць у адным горадзе ці раёне, а будуюцца ў іншым. Нагадаем, што гэтае новаўвядзенне датычыцца розных населеных пунктаў у межах адной вобласці.