Міністр Радзькоў: Беларускіх сілавікоў рыхтуюць у Расіі
«Сёння можна з задавальненнем канстатаваць, што сістэмы адукацыі краін, утвораных на постсавецкай прасторы, справіліся з пастаўленымі задачамі. І па паказальніках у сферы адукацыі па вартасці індэкса развіцця чалавечага патэнцыялу, як правіла, знаходзяцца ў групе развітых краін свету (Рэспубліка Беларусь — 28 месца сярод 182 краін свету)».
Аляксандр Радзькоў адзначыў, што ў сістэме дашкольнай адукацыі на 100 працэнтаў забяспечаны ахоп дзяцей пяцігадовага ўзросту падрыхтоўкай да школы. А колькасць дзяцей, якія наведаюць дашкольныя ўстановы, складае 80 працэнтаў. Акрамя гэтага ён звярнуў увагу на створаныя ўмовы для атрымання базавай, сярэдняй і спецыяльнай адукацыі.
«У краіне няма катэгорый насельніцтва, якія не навучаюцца».Міністр сказаў і аб масавым жаданні насельніцтва краіны атрымліваць вышэйшую адукацыю. Па яго словах,
агульная колькасць студэнтаў дасягнула 430 тысяч чалавек.
Міжнародная дзейнасць у галіне адукацыі рэалізоўваецца на аснове 67 міжнародных дамоў.
«Павялічваецца колькасць замежных грамадзян, якія навучаюцца ў беларускіх ВНУ. Цяпер іх агульная колькасць перавысіла 9 тысяч чалавек. Безумоўна, прыярытэт аддаецца супрацоўніцтву ў межах Садружнасці незалежных дзяржаў, ЕўрАзЭС, Саюзнай дзяржавы. У аснове такой працы — стварэнне адзінай (агульнай) адукацыйнай прасторы».
Колькасць грамадзян Расіі, што атрымліваюць вышэйшую адукацыю ў Беларусі, складае 1193 чалавекі. У ВНУ Расіі, якія падпарадкоўваюцца Федэральнаму агенцтву па адукацыі, навучаецца каля 10 тысяч беларусаў.
«Акрамя гэтага, рэалізуюцца праекты падрыхтоўкі ў Расійскай Федэрацыі спецыялістаў для сілавых ведамстваў Рэспублікі Беларусь».КМ